Прэзентацыя кнігі прозы Веры Бурлак “Творы соннага жанра”

23.02.2012 Афіша

 1 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы “Творы соннага жанру”

У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі:

Максім Іўкін

Наста Арлоўская

Кацярына Крывашэйцава

Пачатака а 19. Уваход – вольны.

 

 Коратка пра кнігу. У нас кароткае метро: толькі сеў, ужо выходзіць. Толькі як след задрамаў, як голас кажа: “Канцавы прыпынак. Калі ласка пакіньце вагоны”. Знарок з гэтай аказіі Вера Бурлак напісала караценькую кнігу, куды ўключыла маленькі дэтэктыў, маленечкі філасоўскі трактат і крыхотны прыгодніцкі раманчык, каб чытач яшчэ і паспаць паспеў…