Прэзентацыя кнігі Сяржука Сыса “Стрэмка”

24.01.2012 Афіша

26 студзеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці 37а адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Сяржука Сыса “Стрэмка”.“Стрэмка” распачала сваё вандраванне ў серыі “Кнігарня пісьменніка” на Каляды і ўвабрала ў сябе лепшыя творы паэта за два дзесяцігоддзі ягонай творчасці. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, па-майстэрску інтэрпрэтаваныя ў сучаснасць, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, чакаюць вас у гэты вечар.
А яшчэ: выступы вядомых літаратараў, мастакоў, бардаў, і – вядома – удзячны аўтограф аўтара.

Такім парадкам, 26 студзеня. Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасці 37а. Пачатак а 18-30.
Уваход – вольны.