Андрэй Дудко і Павел Анціпаў прэзентуюць свае кнігі ў Вільні, Беластоку, Варшаве і Кракаве

У прэзентацыях таксама возьме ўдзел літаратурны крытык Наста Грышчук.


Афіша-прэзентацыя-Общее.jpg

Расклад мерапрыемстваў:

Вільня, 28 верасня, а 19 гадзіне па адрасе Vilniaus g. 20, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, 

Беласток, 29 верасня, а 19 гадзіне па адрасе ul. Legionova 14/16 loc.2, паб Beer4u, 

Варшава, 29 верасня, а 19 гадзіне па адрасе plac Konstytucji 6, Беларускі Моладзевы Хаб, 

Кракаў, 2 кастрычніка, а 17 гадзіне па адрасе ul. Sławkowska 11, Chikago bar. 

Андрэй Дудко прадставіць свой раман «Последователь» — вялікі раман пра беларускую правінцыю, які абапіраецца на высокія ўзоры прыгодніцкай літаратуры.

«Абсолютно свежая и самобытная проза» ... «состоит исключительно из поступков, которые детям строжайше запрещены, а взрослым уже не приходят в голову. Из абсолютной, бездонной и сумасшедшей свободы сделана эта книга. Распе, Виан, Коваль и, конечно, Сервантес гордились бы таким последователем» — піша пра кнігу telegram-канал «1 Ridero Day».

Павел Анціпаў прадставіць раман «Верхом на звезде» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, ці, як некаторыя любяць казаць, — аўтафікшн, пра маладосць, Мінск, падземныя рэкі, Камароўку-Старажоўку, п’янства, творчасць, пра бельгійскага гітарыста і яго беларускую жонку.

Пра удзельнікаў прэзентації:

Андрэй Дудко, празаік, аўтар зборніка апавяданняў «Наша фабрика» (2018), аповесці «Поющие мусора» (2021) і рамана «Последователь» (2022). Нарадзіўся ў Слоніме, скончыў Школу Маладога Літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З 2005 года жыве ў Мінску.

Павел Анціпаў, пісьменнік, аўтар кніг прозы: «Дипломная работа» (2011), «Краткая история премии Г.» (2016), «Верхом на звезде» (2019). Нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў Літаратурным інстытуце і Беларускім калегіюме. З 2008 да 2013 гг. галоўны рэдактар ​​Беларускага літаратурнага радыё (litradio.by). З 2013 па 2019 гг. віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Жыў у Мінску, Маскве, Магілёве. З 2021 года жыве ў Варшаве.

Наста Грышчук, літаратурны крытык і журналіст. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ ў 2014 г. У 2013-2016 гг. рэдактар ​​аддзела крытыкі ў газеце «Літаратура і мастацтва». Апошнія шэсць гадоў піша рэцэнзіі і літаратурныя агляды як фрылансер. Жыве ў Мінску.