Прэзентацыя 2 выдання кнігі “Беларускае слова ад спеву” – 27 чэрвеня

19.06.2018 Афіша

Запрашаем Вас на прэзентацыю 2 выдання кнігі “Беларускае слова ад спеву” на сядзібу  ТБМ iмя Ф.Скарыны па вул. Румянцава, 1. 

27  чэрвеня  ў  19.00 

spieu

Другое, дапоўненае выданне кнігі “Беларускае слова ад спеву”, прысвечана 25-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча. Кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у яго ўключаны падарожныя нататкі,  лірычныя замалёўкі, інтэрв’ю са спеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.

Аўтары-ўкладальнікі : Э.Дзвінская, А.Мяльгуй, П. Севярынец.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”