Прэзентацыя альбома “Ніткі” Таццяны Беланогай

18.04.2011 Афіша

28 красавіка кампанія “Вігма” і гіпермаркет “BIGZZ” запрашаюць вас на канцэрт-прэзентацыю альбома “Ніткі” барда Таццяны Беланогай. Чакаем вас а 18-й у бары “Каффеус” на 2 паверсе гіпермаркета “BIGZZ”. У праграме – найлепшыя акустычныя песні спявачкі і продаж аўтарскіх сувеніраў (паштоўкі, торбы, дыскі).

Уваход вольны.

Па пытаннях звяртайцеся: 8 029 113 64 46.

Адрас: г. Мінск,
скрыжаванне Лагойскага тракту і МКАД