6 чэрвеня кнігарня “логвінаЎ” сумесна з часопісам “Архэ” рыхтуе вялікую прэзентацыю балканскага і палескага нумароў – cачыце за абвесткамі, а пакуль зазірнем пад вокладку нумара “Уяўляючы Балканы”.
…“Балканскі” нумар — гэта “мяшанка (месцамі — амаль выбуховая сумесь) тэкстаў самых розных жанраў, ступені акадэмічнасці і тэматыкі”. Сярод ягоных аўтараў — два нобелеўскія лаўрэаты (югаслаў Іва Андрыч і ўраджэнка Румыніі Герта Мюлер), прызнаныя класікі ХХ стагоддзя Даніла Кіш, Рэбэка Ўэст, Мома Капар, Паўль Цэлян, шырока вядомыя ў сябе на радзіме і ў замежжы сучасныя навукоўцы і літаратары Марыя Тодарава, Роберт Д. Каплан, Анджэй Стасюк, Алеш Дэбэляк, Дубраўка Угрэшыч, Фатас Любоня, Бора Чосіч, Станіслаў Страціеў…
Нарэшце, асобнай увагі заслугоўваюць перакладчыкі нумару — з сербскай, харвацкай, баснійскай і чарнагорскай; з балгарскай, румынскай, славенскай, македонскай; а таксама з нямецкай, ангельскай…
А яшчэ там комікс…
Адным словам, балканскаму нумару ARCHE нумару сама месца на стале навінак кнігарні “логвінаЎ”. (Незалежнасці, 37а)