• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2017 | Навіны "Будзьма!"

Прэзентацыя “Чытанкі для маленькіх 2” у юбілейны год беларускага кнігадруку (фота)

Прэзентацыя “Чытанкі для маленькіх 2” адбылася ў дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага 11 сакавіка, у суботу. Гэта вельмі прасторнае і ўдалае месца: пасярод чытальнай залы – хатка з комінам і домік Карлсана, які жыве на даху, горка і ігравая пляцоўка. Дзеткам было дзе разгуляцца і палазіць. Але ўсіх запрасілі ў вялікую глядацкую залу са сцэнай.

 

 

 

Вядоўца – папулярны паэт Андрэй Хадановіч, якога дзеткі слухаюць уважліва і нібы заварожана. Ён пацікавіўся, які юбілей мы сёлета святкуем. І адразу атрымаў адказ – 500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі. У 1517 годзе Францыск Скарына з Полацка ў Празе надрукаваў “Псалтыр”.

Андрэй прадставіў “Чытанку для маленькіх 2” – зборнік казак і вершаў, прыгожа ілюстраваны мастачкай Дар’яй Мандзік, укладальнікам якой з’яўляецца паэт Анатоль Івашчанка.

Лялечны спектакль паводле народнай казкі са зборніка “Як курачка пеўніка ратавала” прадставілі Святлана Тоўсцік і Арцём Сітнікаў. Усе разам з курачкай Чубаткай дапамагалі ратаваць пеўніка Петруська. Было шмат ахвотных выконваць ролі пекара, касцоў, каровы. За што атрымалі ў падарунак часопісы “Буся”.

 

 

 

 

 

Пасля Святлана і Арцём выканалі песню “Мой дзядуля меў хлеў” – пераклад англійскай “Old MacDonald had a farm” ад Матулі Гускі. Усе ахвотныя апранулі шапачкі ў выглядзе жывёл, пачапілі іх намаляваныя выявы і, стаўшы ў кола, разам заспявалі пра цялё, ягнё, парасё, куранё, качанё, гусянё. У часе выканання песні паказваліся актыўныя рухі, і ўсе дружна іх паўтаралі і падпявалі: “Ія-ія-ё”. Удзельнікі атрымалі паштоўкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а тыя, хто адгадаў назвы інструментаў, – гітара, акарына, жалейка, –  значкі “Пяцісотгоднасць”.

Пасля дзеткі разам з Андрэем Хадановічам з цікавасцю пачыталі вершыкі пра калючыя агуркі і прыставучую дзяўчынку, пра ката-льва. З захапленнем падбіралі рыфмы і хорам заканчвалі радкі вершаў Р. Барадуліна, паўтаралі хуткамоўкі. І развучылі верш “Жаўтун-Баўтун сядзеў на муры” – пераклад “Humpty-Dumpty” з англійскай мовы Веры Бурлак з яе новай кнігі “Аліса скрозь люстэрка”.

 

 

Затым гурт “Мярэжа” распавёў пра народнае свята Саракі (22 сакавіка), калі пеклі з цеста сорак птушачак і падкідвалі ўгору, і Гуканне вясны, калі ўзыходзілі на гару і спявалі вяснянкі. Усе разам развучылі песню “Агу, вясна”, гукаючы: “У-у-у”. Павадзілі карагод пад песню “Што й па мору”. Праспявалі “Куру-шчабятуру” і пагулялі ў “Явар”.

Напрыканцы можна было атрымаць аўтографы ад аўтара “Нататак таткі” і “Чытанкі” Андрэя Хадановіча.

 

 

Фота  – Аксана Ючкавіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM