Прэзентацыя “Галасоў” у Літаратурным музеі

halasy_minsk_0421

Прэзентацыя дыску “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбылася 21 красавіка ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры.

У імпрэзе прынялі ўдзел аўтары праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і паэт Сяргей Панізнік, які распавёў слухачам пра гісторыю запісаў “Галасоў”. У якасці адмысловага госця на прэзентацыю быў запрошаны праект Jab Club & Markuts.

halasy_2

“Сапраўдным “ваў” у прэзентацыі стала адна з глядачак Святлана Пятроўна, якая мімаходзь прызналася, што вучылася ў адным класе з Уладзімерам Караткевічам, а пасля распавяла колькі цікавых гісторый з сумеснага студыявання,” – адзначыў у сваім блогу Глеб Лабадзенка. Прэзентацыя ладзілася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Фота Глеба Лабадзенкі.