Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ‘Паварот на мора’

17.06.2011 Афіша

у нейкага ігара кулікова выйшла першая беларуская кніжка з рысункамі. Назва – “Паварот на мора”.

23 чэрвеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца яе прэзентацыя. Пачатак а 19. Уваход і заплыў – вольныя.

Выступацьмуць:

Нехта Ігар Кулікоў
Нехта Валянцін Акудовіч
Нехта Барыс Пятровіч

Спявацьме:
Нехта Уладзь Лянкевіч

Пра аўтара. Ігар Кулікоў, паэт і перакладчык. Скончыў філфак БДУ, сярод іншых перамог у конкурсе Беларускага ПЭН-цэнтру імя К. Шэрмана (2009), . дыплямант прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2011), вывучае жывыя й мёртвыя мовы