Прэзентацыя кнігі “Летапіс памяці пакаленняў: мемарыяльная архітэктура Беларусі” – 14 чэрвеня

13.06.2018 Афіша

14 чэрвеня 2018 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (зала старажытнабеларускага мастацтва) адбудзецца прэзентацыя кнігі дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ, доктара архітэктуры, прафесара Сардарава Армена Сяргеевіча «Летапіс памяці пакаленняў: мемарыяльная архітэктура Беларусі».

1_Летопись памяти поколений мемориальная архитектура Беларуси

Мемарыяльная архітэктура ўвекавечвае памяць пра людзей, вераванні, знамянальныя падзеі і месцы. Яна на працягу многіх стагоддзяў уплывала і працягвае сёння аказваць уплыў на духоўную культуру, маральнае, ідэйна-рэлігійнае развіццё і светапогляд людзей.

Ад язычніцкіх, пазней «ахрышчаных» камянёў і свяцілішчаў, пахавальных курганоў-“валатовак” да мемарыяльных комплексаў ХХ–ХХI стагоддзяў беларускі народ ствараў сваю асаблівую гісторыю чалавечага духу на зямлі, у камені, дрэве, цэгле.

Кніга распавядае пра шматвяковыя традыцыі мемарыяльнай архітэктуры Беларусі ў тэкстах і ілюстрацыях, якіх больш за 200. У кнізе прадстаўлены помнікі, што знаходзяцца больш чым у 60 малых населеных пунктах нашай краіны, таму яна прысвячаецца «Году малой Радзімы».

Прэзентацыя кнігі суправаджаецца адкрыццём фотавыставы.

Паводле прэс-рэлізу