Прэзентацыя кнігі Паўля Коля “Найлепшыя прывітанні з Мінска”

paul_kohl_kniha

Паўль Коль сумесна з перакладчыкам кнігі Сяргеям Паўлавіцкім прэзентуе свой раман, які выйшаў у 2007 годзе ў перакладзе на беларускую мову пад назвай “Найлепшыя прывітанні з Мінска”. Раман распавядае пра дэпартацыю адной яўрэйскай сям’і з Кёльна ўва акупаваную Беларусь.

У аснову рамана пакладзены шматлікія даследванні, што прысвечаны Вільгельму Кубэ, які з 1941 па 1943 гады быў генеральным камісарам Беларусі, інтэрв’ю з Аленай Мазанік, якая здейсніла замах на яго, а тасама ўдавой забітага Анітай Кубэ.

Прэзентацыя адбудзецца:

4 траўня а 16.00 у Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя В.П. Таўлая (вул. Леніна, 51/53)

7 траўня а 16.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4)

Імпрэзы пройдуць на нямецкай і беларускай мовах.

Уваход вольны
+375 17 2940491
bibl@minsk.goethe.org

Тэгі: ,