Прэзентацыя кнігі Сяргея Календы “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”

20.05.2011 Афіша

_impreza3

26 мая ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі кароткай прозы маладога пісьменніка Сяргея Календы “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”. Пачатак а 19.00 У імрэзе бяруць удзел:

Марына Весялуха
Васіліса Паляніна
Цімур Хоміч

Музычнае аздабленне – гурт НебаCry

Пра аўтара. Сяргей Календа. Пісьменнік, культуролаг. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2010 годзе. Лаўрэат літаратурнай стыпендыі “Friedel-Dicker-Stipendium” 2010 – 2011 Веймар (Нямеччына). Аўтар кніг: “Помнік атручаным людзям” (2009) “Казкі: Гісторыі (не) пра нас” (2010).