Прэзентацыя кнігі Віктара Слінкі ‘Арахна’

08.08.2011 Афіша

24 жніўня 2011

18:00

кнігарня “ГАЛІЯФЫ” (Падземка, пр. Незалежнасці, 43)

Прэзентацыя кнігі ВІКТАРА СЛІНКІ “АРАХНА”

Літаратура:

Анатоль ІВАШЧАНКА
Усевалад ГАРАЧКА
Наталля КУЧМЕЛЬ
Зміцер ВІШНЁЎ

Музыка:

Юры НЕСЦЯРЭНКА

пры падтрымцы
грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”

Уваход вольны!

Арахна : вершы, эсэ, паэма / Віктар Слінка. – Мінск : Кнігазбор, 2011. – 204 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; вып. 13)

Зборнік Віктара Слінкі склалі медытатыўная лірыка, эсэ і паэма “Жбан, вада”.

Пра аўтара:
Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах. Выдаў дзве кнігі паэзіі: “Апошні снег” (1995), “Штольні вясны” (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” за кнігу “Штольні вясны”, прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.