23 снежня 2010 г. · 18:00
кнігарня “ГАЛІЯФЫ” (“Падземка”, пр-т Незалежнасці, 43)
Кніга выдадзеная ў тандэме выдавецтваў “Галіяфы” і “Каўчэг”.
У імпрэзе бяруць удзел: Валянцін АКУДОВІЧ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Ірына ШАЎЛЯКОВА, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Зміцер ВІШНЁЎ, Ірына ХАМРЭНКА, Агата РАКАВА.
Музыка ад гурта “КНЯЗЬ МЫШКІН”
Вострасюжетны раман-папярэджанне Юры Станкевіча створаны ў жанры антыутопіі – абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар і раней ужо не аднойчы дэманстраваў здольнасць прадбачыць будучыню. Цяпер ён …скіроўвае чытача ў 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, (ён называе іх сарамліва і двудушна Непажаданымі Падзеямі), хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця