Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута «Бойня №5» 8 верасня

Амерыка ў Мінску! «Бібліятэка «Бацькаўшчыны» і выдавецтва «Логвінаў» ладзяць прэзентацыю беларускага перакладу рамана Курта Вонэгута «Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак».

Сваімі думкамі пра амерыканскую літаратуру і творы пра Амерыку падзеляцца:

Уладзімір Арлоў,
Андрэй Хадановіч,
Віталь Рыжкоў,
Сяржук Мядзведзеў,

а таксама перакладчык рамана
Павал Касцюкевіч.

Прэзентацыя адбудзецца 8 верасня (серада) у КнігарніЎгалерэі (Мінск, пр. Незалежнасці, 37А).

Пачатак а 18:00. Уваход — вольны.