Прэзентацыя першага нумару альманаха «KREVA INCOGNITA» – 25 чэрвеня

25.06.2018 Афіша

25 чэрвеня 2018 года ў мінскай культурніцкай прасторы “Тартак” адбудзецца прэзентацыя першага нумару альманаха «KREVA INCOGNITA”.

kreva incognita

Альманах з’яўляецца аўтаномным друкаваным выданнем Мясцовага дабрачыннага фонда “Крэўскі замак”, якое плануецца выдавацца штогод. У навукова-папулярным выданні размешчаны вынікі археалагічных раскопаў у Крэва, аналіз стану і хады рэстаўрацыі ды інтэрпрэтацыі спадчыны Крэўскага замка, апісанне і прапановы па захаванні адметных аб’ектаў крэўскай зямлі, нарысы краязнаўцаў.

Сродкі на выданне альманаха “KREVA INCOGNITA” збіраліся праз прыватная ахвяраванні і краудфандынгавую платформу «Талака».

Прэзентацыя ладзіцца ў межах ўрачыстага адкрыцця археалагічнага сезону 2018-2019 гг. у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Археалагічны летнік, які ладзіцца фондам «Крэўскі замак» сумесна з  Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі, пройдзе сёлета з 4 па 18 ліпеня 2018 года.

На вечарыну запрошаны валанцёры гэтага і мінулых гадоў для знаёмства і інструктажу па будучых працах.

Гасцей прэзентацыі будуць вітаць сябры рэдкалегіі і аўтары Альманаха, прадстаўнікі Фона «Крэўскі замак», у тым ліку археолаг і кіраўнік працамі сп. Алег Дзярновіч.

Музычны госць вечарыны – Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra.

Адрас мерапрыемства:

Культурніцкая прастора “Тартак” (Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”)

Пачатак у 19.00

Уваход вольны!