Прэзентацыя-сустрэча памяці Аляксея Карпюка адбудзецца 23 красавіка ў Гародні.
Вашай увазе будзе прапанаваны відэафільм “Мой Аляксей” – унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю жонкі пісьменніка Іны Карпюк. Сваімі ўспамінамі пра Аляксея Карпюка падзеляцца вядомыя гарадзенцы – літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. Можна будзе пазнаёміцца з архіўнымі фотаздымкамі, якія ілюструюць гарадзенскае жыццё 50-80 гадоў мінулага стагоддзя.
Падчас сустрэчы адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Аляксея Карпюка “Развітанне з ілюзіямі”, якая пабачыла свет у выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”.
Пачатак мерапрыемства: 23 красавіка, чацвер, 19.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Уваход вольны.
Тэгі: Падляшша