Прэзентацыя сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод

14.10.2014 Адукацыя

logotypes_byКалі? 18.10.2014, 12:00 – 15:00.

Дзе? Мінск, Беларусь.

Для каго? Студэнты беларускіх ВНУ.

Ведаеш пра несправядлівасць у межах свайго ўніверсітэта, але не ведаеш, што з гэтым рабіць? Наш адказ – прымай удзел у маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод студэнтаў!

***************************************************************************

Парушэнні акадэмічных свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць. Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і з мэтай фіксацыі парушэнняў праводзяць у новым навучальным годзе маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

У сувязі з гэтым запрашаем далучыцца да нашай сеткі назіральнікаў і прыйсьці 18 кастрычніка 2014 г. на прэзентацыю сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод.

На мерапрыемстве будзе:

–          прэзентацыя сеткі маніторынга;

–          размова пра неабходнасць правядзення маніторынга;

–          кароткае навучанне назіральнікаў, як праводзіць маніторынг;

–          прадстаўленне вынікаў маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;

–          навучанне правільнаму запаўненню дакументаў маніторынга.

А таксама у вас будзе магчымасць задаць любое пытанне, адказ на якое даўно хацелі атрымаць.

Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, трэба запоўніць невялікую заяўку да 23:59 17.10.2014. Таксама ўсе пытанні па маніторынгу і мерапрыемстве можна накіроўваць на адрас monitoring.bk@gmail.com.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.

 

Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім Балонскім камітэтам у партнёрстве з МПГ “Студэнцкая Рада” і міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”.