Распавядаем, чаму варта падтрымаць выданне кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»
 
 
	 Завяршаецца краўдфандынг на польска-беларускую кнігу «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Тэксты кнігі створаны праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую «мапу» выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта. 
У выданні:
	 — цікавыя і новыя факты пра Міхала Анемпадыстава
	 — яго вершы і песні для «Новага неба» і «Народнага альбома»
	 — сцэнарый «Народнага альбома» для польскай тэлевізіі з канферансам Міхала (друкуецца ўпершыню!)
	 — успаміны больш за 60 польска-беларускіх аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х (Уладзімер Арлоў, Вольга Бабкова, Лявон Вольскі, Адам Глобус, Максім Жбанкоў і інш.)
	 — унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых
	 — «Магічная мапа» Міхала Анемпадыстава
 
Краўдфандынг на выданне сканчваецца 31 сакавіка. Паспяшайцеся перадзамовіць кнігу па выгадным кошце!
Міхал Анемпадыстаў — беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Адзін з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар песен гурта «Новае неба», ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекту «Народны альбом». Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і вокладкі кніг. Заўчасна памёр у 2018 годзе.
 Паводле арганізатараў
 
                             
                            