Беларусы выпусцілі прыкладанне для зняцця стрэсу: «усяго 2 хвіліны — і стане лягчэй»

У аснове мабільнага прыкладання Bear Room — навукова абгрунтаваныя практыкаванні: дыхальныя і вакальныя практыкі, EMDR, тапінг (пастукванне) працягласцю ад 2 да 8 хвілін, якія дазваляюць карыстальніку паставіць стрэс на паўзу, піша citydog.io.


Bear Room

Bear Room — гэта стартап, распрацаваны DŌBRA, венчурнай студыяй з беларускімі каранямі, якая зараз знаходзіцца ў Літве. Усе праекты, якімі займаецца каманда, прысвечаны ментальнаму здароўю.

Як піша каманда, дадатак дакладна спатрэбіцца офісным работнікам, бо паводле даследавання 2022 года, у Беларусі ажно 94,5% офісных супрацоўнікаў адчуваюць стрэс на працы (пры гэтым 80,3% у цэлым задаволеныя сваёй працай і ўмовамі працы).

Bear Room даступна ў AppStore і GooglePlay.