Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


217.jpg

Вярхоўны Суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Ксенію перавядуць у калонію.

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу.