• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2023 | Мастацтва

Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа

Галерэя «Арт-Беларусь» не так часта радуе аматара мастацтва новымі выставачнымі праектамі, піша Яўгенія Шыцька ў «Літаратура і Мастацтва». З іншага боку, экспазіцыі тут трымаюцца доўга і паспяваюць сабраць шмат гледачоў, а значыць, і водгукаў. Новая выстаўка «Погляд у далягляд» адкрылася ў апошні зімні дзень, а працаваць будзе ажно да 30 красавіка. Куратарам, як заўсёды, выступае Аляксандр Зінкевіч.

Сяргей Каткоў «Прыстань на рацэ», 1964 г.


«Погляд у далягляд» — гэта прысвячэнне жанру пейзажа. Ідэя праекта бяспройгрышная: спасабаў арганізацыі экспазіцыі даволі шмат, тэматыка работ разнастайная і дазваляе прадэманстраваць розныя плыні і кірункі, стылі і тэхнікі жывапісу, а выбар твораў сягае ў бясконцасць. Пейзаж — велізарны пласт айчыннага мастацтва, да якога сёння ставяцца з прадузятасцю (і часам справдяліва). Так, гэта вечная крыніца натхнення краявідамі. Так, праз пейзаж была і застаецца магчымасць паказаць розныя гістарычныя эпохі. Так, жанр здольны выяўляць душэўны стан творцы. Так, гэта выдатнае і, дарэчы, найбольш зразумелае назіральніку поле для эксперыментаў. Але ці дастаткова гэтага ў наш час? Ці мае пейзаж патрэбу ва ўважлівым яго вывучэнні? У неабходнасці падобнага праекта пераконваюць арганізатары выстаўкі: «Гэта праўда, што прырода роднай зямлі блізкая і свядомасці чалавека, і яго падсвядомасці. Менавіта гэтай блізкасцю і нябачнымі злучальнымі ніткамі і тлумачыцца тое, што пейзаж у мастацтве так лёгка счытваецца гледачом. Аўтарская стылістыка дадае пейзажу творчай індывідуальнасці, але шчырыя адносіны мастака да таго месца, якое ён увасобіў на сваім палатне, перадаецца гледачу і абуджае ў яго душы яркія пачуцці і ўражанні. У гэтым і хаваецца парадокс глыбокай прастаты пейзажа».


Іван Карасёў «На балоце», 1971 г.

У экспазіцыі прадстаўлены работы з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка», фондаў Беларускага саюза мастакоў і прыватных збораў. Амаль паўтара стагоддзя беларускага мастацтва — у невялічкай выставачнай прасторы галерэі «Арт-Беларусь». Сярод аўтараў — Фердынанд Рушчыц, Станіслаў Жукоўскі, Віталь Цвірка, Павел Масленікаў, Натан Воранаў, Альгерд Малішэўскі, Барыс Аракчэеў, Леанід Дударэнка, Вячаслаў Кубараў, Антон Бархаткоў, Уладзімір Мудрогін... Натуральна, прадстаўлены работы ўраджэнцаў Беларусі, якія стваралі за мяжой: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Гіяцынта Альхімовіча і іншых.

Калекцыі «Белгазпрамбанка» і БСМ, бясспрэчна, вартыя ўвагі, аднак найбольшую цікавасць выклікаюць творы з прыватных сховішчаў — з-за адчування эксклюзіўнасці. Нячаста ў экспазіцыях апошняга часу ёсць кампазіцыі Леаніда Дударэнкі. Рэдка ўдаецца ўбачыць і карціны Раісы Кудрэвіч. Ганаровы госць любой выстаўкі — Пінхус Крэмень. І сапраўдны сюрпрыз — дэманстрацыя палатна Галіны Азгур... Адкрыццём для многіх могуць стаць карціны меней знакамітых аўтараў: Фёдара Ясноўскага, Рыгора Баброўскага, Івана Карасёва, Антона Каржанеўскага і іншых. На фоне палотнаў масцітых жывапісцаў іх творы маюць перспектыву згубіцца — і справа не ва ўзроўні майстэрства. Проста многія праходзяць міма незнаёмых прозвішчаў ці амаль не засяроджваюць увагу на некаторых палотнах, а шкада. Ёсць чым палюбавацца і папоўніць запас ведаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип