Аляксей Шчадроў трымае прытулак для бяздомных, які існуе на ахвяраванні. Арганізацыя не зарэгістраваная. Цяпер у яго праблемы, піша актывіст Сяргей Верамеенка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Аляксей Шчадроў атрымаў папярэджанне ад падатковай інспекцыі пра неабходнасць тэрмінова сплаціць падатак на хвяраванні для прытулку, якія ён атрымліваў у 2019 — 2020 г.г. Агульная сума падатку складае 1943 рублі 16 капеек. Тэрмін аплаты — да заўтра. У адваротным выпадку падаткавікі пагражаюць «паставіць на лічыльнік» бяздомных — перадаць «справу» судоваму выканаўцу, які канфіскуе нават лядоўню, пралку, ды іншыя побытавыя рэчы першай неабходнасці», — напісаў Сяргей Верамеенка.
Як можна дапамагчы прытулку — па спасылцы.