Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця

Прэмія Гедройця ўручаецца за за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.


50.jpg

Тэрмін прыняцця заявак — з 18.07 па 31.07 (да 22.00 па беларускім часе). 

Няпоўныя заяўкі і заяўкі, якія паступяць пазней за гэтую дату, прымацца да ўдзелу не будуць.

Да ўдзелу прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Таксама можна падаць кнігі, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Абмежаванні для аўтараў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць. Удзельнічаюць кнігі жывых аўтараў. У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара/аўтараў. Няма абмежаванняў па ўдзелу мінулагодніх лаўрэатаў.

Перадача папяровых асобнікаў будзе арганізаваная ў індывідуальным парадку пасля праверкі ўсіх дадзеных і матэрыялаў заяўкі. Кнігі, пададзеныя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца намінатарам.

Форма заяўкі тут.

Па пытаннях, звязаных з прэміяльным працэсам, можна звяртацца праз электронную пошту giedroyc@penbelarus.org