• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.11.2017 | Конкурсы Беларуская мова

Прыём работ на рэспубліканскі конкурс для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнуты да 20 снежня

Арганізатары рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб’яўляюць аб працягу прыему творчых работ. Улічваючы жаданне школьнікаў з усёй Беларусі далучыцца да ініцыятывы, перыяд падачы відэа на конкурс юных чытальнікаў працягнуты з 30 лістапада да 20 снежня 2017 года. Іншыя ўмовы застаюцца без змен. C падрабязнымі правіламі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» можна азнаёміцца ​​па спасылцы.  

Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Арганізатарамі конкурсу прынята ўжо больш за 600 відэазапісаў. Каб праглядзець усе відэа, дасланыя на конкурс, спатрэбіцца каля 15 гадзін. Самыя папулярныя ў рабят паэты – Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін і Максім Багдановіч. Твор, які ўдзельнікі выбіраюць часцей за ўсё – «Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна. У рэйтынгу самых папулярных твораў таксама верш Якуба Коласа «Ручэй», урыўкі з паэмы Янкі Купалы «Курган», «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча і твор Рыгора Барадуліна «Бацьку».

Самыя актыўныя на дадзены момант – вучні школ і гімназій Гомельскай вобласці. Менавіта яны штодня дасылаюць найбольшую колькасць відэаролікаў з уласным чытаннем беларускіх твораў. У рэйтынгу гарадоў першае месца ў Мінска – сталічныя школьнікі пакуль лідзіруюць па колькасці відэазапісаў. Другое месца па актыўнасці вучняў на дадзены момант у Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Трэці радок займае Глыбокскі раён Віцебскай вобласці.

Конкурс юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» сярод вучняў 7 і 8 класаў школ і гімназій краіны стартаваў 11 кастрычніка. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, рабятам трэба запісаць відэа, на якім яны чытаюць любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым трэба размясціць відэазапіс на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Facebook, Вконтакте, Instagram), а таксама пазначыць запіс афіцыйным хэштэгам конкурсу – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

У правілах пазначана, што ўдзельнікам конкурсу дазволена выкарыстанне дадатковай атрыбутыкі, касцюмаў, музычнага суправаджэння і відэамантажу. Многія дзецi чытаюць вершы ў нацыянальных касцюмах, на фоне традыцыйных прадметаў беларускага быту або на фоне прыроды.

Кожны дарослы таксама можа прыняць удзел у ініцыятыве і падтрымаць удзельнікаў конкурсу, як гэта ўжо зрабілі гульцы футбольнага клуба «Мінск», удзельнікі дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне» Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, дзеячы культуры, маладыя паэты, працоўныя калектывы і студэнты беларускіх ВНУ.

Дарэчы, самы малодшы ўдзельнік, які падтрымаў праект – Уладзіслаў Пракапенка, пераможца конкурсу «Жывая класіка» у сваёй узроставай катэгорыі. Уладу 8 гадоў. А самы старэйшы ўдзельнік «групы падтрымкі» – акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, у наступным годзе ён адсвяткуе сваё 50-годдзе.

Падтрымаць удзельнікаў можна, запісаўшы відэа з чытаннем аднаго з твораў беларускай літаратуры і размясціўшы відэазапіс у сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

Апошнія навіны

    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип