У офісе «Аховы птушак Бацькаўшчыны» прайшоў ператрус

У офіс найстарэйшай экалагічнай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. Пра гэта Reform.by паведамілі калегі абаронцаў прыроды.


апб.jpg

Паведамляецца, што прэтэнзіі ў праваахоўнікаў паўсталі да аднаго з супрацоўнікаў арганізацыі, і гаворкі пра блакаванне ўсёй працы АПБ не ідзе.

Ператрус скончаны. Па інфармацыі «Зялёнага парталу», ніхто не затрыманы. З офіса канфіскавалі дакументы.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснавана ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэм Беларусі, залучаючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. Яе членамі з’яўляюцца каля 3000 чалавек.