Міністэрства аховы здароўя забараніла прыватным медцэнтрам Беларусі рабіць ПЦР-тэсты на каронавірус

З 30 мая прайсці такі тэст на COVID-19 беларусы змогуць толькі ў дзяржаўных установах. Паслуга платная і даступная тым, хто выязджае за мяжу.


covid19_24h.jpg

Згодна Мінздароўя, гэтая мера прынятая для аптымізацыі лабараторных ПЦР-даследаванняў і цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе.

Вынікі выдаюць на англійскай і на рускай мовах. Усяго задзейнічаюць 53 лабараторыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Спіс дзяржаўных лабараторый – па спасылцы.