Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае Вас на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.
Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, у 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).
І. Сушко прадстаўляе арганізацыю “Еўропа без бар’ераў”, што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.
У лекцыі “Бязвізавая Еўропа для краін «Усходняга Партнёрства»: шляхі дасягнення” экспертка закране наступныя пытанні:
– Перспектывы краін “Усходняга партнёрства” ў візавай лібералізацыі;
– Як выглядаюць Беларусь і Украіна на візавай мапе ЕС?
– Права свабоды руху для грамадзян трэціх краін: тэорыя і практыка;
– Базавыя асновы візавай і міграцыйнай палітыкі ЕС;
– Што рабіць грамадзянскай супольнасці і дзяржструктурам для як найхутчэйшага спрашчэння і адмены візавага рэжыму.
На лекцыю запрашаюцца актывісты кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!” і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі СМІ, а таксама дзяржструктур краін ЕС, якія цікавяцца намаганнямі грамадскіх арганізацый па прасоўванні міжчалавечых кантактаў паміж ЕС і Беларуссю.
Працягласць лекцыі, уключаючы пытанні і адказы: 1 г. 45 хв.
Мовы: руская / беларуская і англійская (сінхронны пераклад).
Просім Вас пацвердзіць удзел па адрасе belaruswatch@belaruswatch.org з указаннем імя, арганізацыі, якую Вы прадстаўляеце, і кантактнага тэлефона.
Кантактная асоба: Мар’яна Суткене, Belarus Watch, +37067162014.