Па інфармацыі праваабаронцаў, апеляцыйную скаргу палітвязень падаваць адмовіўся.
Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). 25 сакавіка Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Напісаць ліст мастаку можна па адрасе ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну, (на лістах пазначайце «каранцін»).