Пяць лекцый пра «Сусвет Язэпа Драздовіча» – з 7 кастрычніка

Язэп Драздовіч – мастак, пісьменнік, этнограф, скульптар, хірамант, археолаг, астраном-аматар. Значная фігура для беларускай культуры ХХ стагоддзя. Самабытны чалавек, чыё жыццё прайшло ў зямных і нябесных пошуках.

2_Афиша Пять лекций о Вселенной Язепа Дроздовича

Творчасць Язэпа Драздовіча – гэта свайго роду балансаванне паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «сумежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая адмысловая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае.

Пераканацца ў шматграннасці і фенаменальнасці мастацкай спадчыны Драздовіча дапамогуць навуковыя супрацоўнікі НММ і захопленыя даследчыкі яго творчасці.

Праграма лекторыя:

7 кастрычніка. Футурызм Язэпа Драздовіча. Зямныя і нябесныя шляхі мастака

Чытае Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ

14 кастрычніка. Язэп Драздовіч: ствараючы сусветы

Чытае Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ, куратар выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча»

21 кастрычніка. Касмалагічныя ўяўленні Язэпа Драздовіча (працоўная мова – беларуская)

Чытае Галіна Горава, кандыдат мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў

28 кастрычніка. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча

Чытае Аксана Коўрык, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДПУ імя М. Танка

4 лістапада. Скульптура і разьба ў творчасці Драздовіча

Чытае Павел Вайніцкі, кандыдат мастацтвазнаўства, скульптар, выкладчык БНТУ

Лекцыі праводзяцца ў прасторы выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча»

Па нядзелях а 16-й гадзіне

07.10.2018 – 04.11.2018

Уваход на адну лекцыю па білеце ў музей.

8 руб. для дарослых; 4 руб. для навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў.

Абанемент на наведванне ўсіх пяці лекцый ужо ў касе музея!

Кошт: 24 руб. для дарослых; 12 руб. для навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў.

Тэлефон для даведак: +375(17) 327-71-63

artmuseum.by