-13

02.04.2012 Афіша

13 красавіка 2012, клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1), 19.00.

Рокаш (фольк-рок)
Верасень (інтэлектуальны рок)
Maddy Daddy Band (луізіянскі блюз)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ пераадольвае стэрэатыпы, павер’і, прыкметы адносна містычных лічбаў і дзён. Музыканты не толькі выступяць з адмыслова падрыхтаванымі праграмамі, але і распавядуць гледачам пра загадкавыя, сур’ёзныя або не вельмі гісторыі, якія з імі здараліся. Выдатная жывая музыка, нязмушаная атмасфера ў пятніцу 13-га створаць вясёлы настрой і дазволяць забыцца на таямнічыя жахі.

Замова квіткоў
+375 29 640 09 38 (velcom),
+375 25 622 95 03 (life:),
+375 29 560 77 93 (МТС)

Кошт 25 тыс. папярэдне, 30 тыс. у дзень канцэрта.