• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2023 | Музыка

Пяць любімых беларускіх альбомаў ад удзельніка NaviBand і аўтара YouTube-канала «Лонгплей» Аляксандра Табольскага

Пра пяць любімых беларускіх альбомаў удзельніка NaviBand і аўтара YouTube-канала «Лонгплей» Аляксандра Табольскага распытаў Аляксандр Чарнуха для свайго тг-канала «Беларуская Музыка».


alyaksandr-tabolski.jpg
Фота: naviband.by

Sang Sattawood «Tree». Напэўна, мой самы любімы беларускі альбом. Запісаны ў не вельмі прыдатных умовах, дзякуючы таленту ўдзельнікаў і асабліва Жэні Сухавея, ён вельмі моцна пагружае ў гаражную атмасферу.

Можна, канешне, уключыць душнілу і нагадаць асацыяцыі з The Dead Weather ды Ланай Дэль Рэй, але лепш проста слухаць ад пачатку да канца і атрымліваць асалоду.

Ляпис Трубецкой «Manifest». Калі рабіць максімальна аб’ектыўны рэйтынг, у складзе топ-10 лепшых альбомаў у гісторыі Беларусі больш за палову будзе ад Ляпісаў. У сваім рэйтынгу вызначу Manifest, таму што ў мае 18 з майго плэера яго мог выкінуць толькі Death Magnetic. І тое, не надоўга, бо занадта ён быў гучны.

Без Билета «Мечтатели». Музыка, ад якой пахне цёплым і бестурботным свежым паветрам нядаўняга мінулага. Вяртацца ў яго нібы не хочацца, але ад такога паветра ў найблiжэйшай будучыні не адмовіўся б. А яшчэ гэта лепшыя поп-тэксты ў беларускай музыкі.

Крама «Будзь разам з намi». Калi на зямлю падае дождж і абмывае мой твар, мне адразу хочацца ўключыць гэты альбом у фармаце «Greatest Hits». Песні, якія хочацца спяваць, і, што мне асабліва падабалася ў мае 16, гітарныя сола, якія хочацца спяваць.

N.R.M. «Тры Чарапахi». Нават калі б я моцна паспрабаваў пераацаніць ролю гэтай кружэлкі ў сваім жыцці, нічога б не атрымалася. Калі «Калыханка» Верасоў не гледзячы ні на што захавала ў маленькім Сашы беларуса, «Тры чарапахі» зрабілі з юнага Сашы беларуса свядомага.

Простыя ў лепшым сэнсе, але даволі цяжкія гітарныя рыфы, голас Лявона, які дакранаецца да кожнага нерва, дзіўна актуальныя як тады, так і зараз тэксты. Ну і канешне, галоўны песенны гімн у гісторыі Беларусі.

Бонус

Personal Depeche — беларускi трыб’ют-альбом з пачатку нулявых. Можа і не ўсе працы там хочацца назваць якаснымі, але на той момант мяне гэта вельмі зачапіла і натхніла пазнаёміцца бліжэй з DM. Калі пераслухаў зараз, уразіла версія спявачкі Людмілы — ніколі не ўяўляў, што гэты радыё-гіт з таго часу насамрэч See You дэпешэй. І, дакладна, кавер на Freelove Кругловай у сэрцы назаўсёды.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип