• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.11.2022 | Грамадства

Пяць магіл вядомых дзеячаў, звязаных з Беларуссю, на самых старых могілках Варшавы (фота)

Першага лістапада ў каталіцкай традыцыі — Дзень усіх святых, а другога — Дзень усіх памерлых. Мы прагуляліся па варшаўскіх могілках Павонзкі (Powązki), каб наведаць магілы вядомых дзеячаў, звязаных з Беларуссю.


2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0175.JPG

Павонзкі — самыя старыя з захаваных могілак Варшавы. Іх заклалі ў 1790 г., асвяцілі ў 1792 г. Тут дасюль хаваюць знакамітых людзей і іх сямейнікаў. Звычайна на Павонзках знаходзяць спакой сем’і, прадстаўнікі якіх зрабілі нешта значнае для польскай дзяржаўнасці і культуры. Кажуць, бываюць выпадкі, калі месцы пад пахаванні купляюць заможныя людзі, якія не адзначыліся нічым, акрамя поспеху ў бізнэсе, што ўсё роўна сведчыць пра выключны статус гэтых могілак. Павонзкі займаюць 43 гектары і ахоўваюцца як помнік гісторыі.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0002.JPG

На магіле Яна Булгака (1876–1950) надпіс «Нестар польскай фатаграфіі». Імя летапісца Нестара, аўтара «Аповесці мінулых часоў» стала ў польскай мове намінальным пазначэннем найстарэйшага ці найбольш заслужанага прадстаўніка нейкай галіны. Часам Булгака называюць і адным з заснавальнікаў беларускай фатаграфіі.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0001.JPG

Ян Булгак нарадзіўся ў маёнтку ля вёскі Асташын Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён). Жыў у Вільні, Кракаве, Варшаве, меў маёнтак пад Мінскам. Усюды здымаў помнікі архітэктуры, пейзажы ў стылістыцы піктарэалізму, які называюць імпрэсіянізмам у фатаграфіі.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0003.JPG

Найбольшая частка творчай спадчыны Яна Булгака — здымкі Вільні і гістарычнай Віленшчыны (у тым ліку заходняя Беларусь). На яго помніку — каменны вобраз Маткі Божай Вострабрамскай.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0006.JPG

Магіла кампазітара Станіслава Манюшкі (1819–1872) знаходзіцца побач з месцам спачыну родных іншага кампазітара, Фрэдэрыка Шапэна. Цела апошняга пахавана ў Парыжы, а сэрца ўмуравана ў калону касцёла Святога Крыжа на варшаўскай вуліцы Кракаўскае прадмесце. Гэтыя два прозвішчы, Шапэн і Манюшка, — выключна важныя для польскай класічнай музыкі.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0008.JPG

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў фальварку Убель Ігуменскага павета (цяпер Чэрвеньскі раён). Жыў у Мінску, Вільні, Варшаве і Берліне. Яго самыя вядомыя оперы — «Галька» і «Страшны двор» — напісаныя пад уплывам успамінаў з дзяцінства, пачутага беларускага фальклору, і, па некаторых версіях, уражанняў ад візітаў у палац яго дзядзькі ў Смілавічах.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0013.JPG

На магіле Станіслава Манюшкі няма дат жыцця. Напэўна, таму, што ўсе і так мусяць ведаць, калі ён жыў. Акрамя нашчадкаў і звычайных людзей знічамі і вянком памяць Манюшкі ўшанавалі Нацыянальны цэнтр культуры, факультэт даследаванняў усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта, Музычны ўніверсітэт, Таварыства польскіх артыстаў і музыкантаў.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0014.JPG

На Павонзках пахаваная таксама Марыя Дмахоўская (у дзявоцтве Ямант) — нарачоная Канстанціна Каліноўскага. Гэта ёй змагар і паэт прысвяціў верш «Марыська чарнабрэва, галубка мая». Цікава, што форма імя, выкарастаная на помніку — Marja (Мар’я) замест больш распаўсюджанага Maria.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0015.JPG

Марыля нарадзілася ў 1842-м. Усе яе сямейнікі былі палымянымі патрыётамі гістарычнай Літвы, у іх кватэры знаходзілася адна з канспіратыўных явак Каліноўскага. Калі Канстанціна пакаралі смерцю, Марыі быў усяго 21 год. Яе разам з сям’ёй саслалі ў Сібір. У 1874-м жанчына вярнулася са ссылкі і пасялілася ў Варшаве, дзе ўзяла шлюб з былым паўстанцам і ссыльным Войцехам Дмахоўскім. Памерла ў 1908 г.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0020.JPG

Адна з найбольш наведвальных магіл на Павонзках — месца спачыну спевака Чэслава Немана (1939–2004). Ён нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён), вучыўся ў Гародні, жыў у Гданьску і Варшаве, а гастраляваў па ўсім свеце.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0029.JPG

Чэслаў Неман (сапраўднае прозвішча Выдрыцкі) пахаваны ў катакомбах — труны ўмураваныя ў сцяну адна над адной.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0017.JPG

Акрамя знічоў людзі пакідаюць пад месцам спачыну творцы яго партрэты, цытаты, лісты да куміра.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0032.JPG

Этнограф Міхал Федароўскі (1853–1923) — паляк, нарадзіўся ў Варшаве. Меў маёнтак у Пружанскім павеце, потым у Слонімскім. Агулам пражыў у Беларусі 27 гадоў, з 1877-га да 1904-га. Збіраў беларускі фальклор. Навучыўся размаўляць па-беларуску і з сялянамі гутарыў толькі на іх роднай мове.

2022-11-01 Дзяды_А. Ляшкевіч_0034.JPG

Свае матэрыялы Міхал Федароўскі публікаваў у зборніку «Lud białoruski na Rusi Litewskiej : materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone» («Люд беларускі на Русі літоўскай: матэрыялы па славянскай этнаграфіі»). Палова тамоў выйшла ўжо пасля смерці даследчыка. На помніку Федароўскаму надпіс: «Этнограф. Аўтар «Люду беларускага».

Менш вядомая этнаграфічная праца навукоўца — «Пружана і яе ваколіцы». Федароўскі займаўся таксама археалогіяй і калекцыянаваннем старых кніг, гравюр, дакументаў, якія шукаў у шляхецкіх засценках.

Алена Ляшкевіч, фота аўтаркі, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип