«Перадусім Беларусь» Генадзя Бураўкіна — 6 верасня ў Віцебску

У аўторак 6 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы (вул. Леніна, 8а) адбудзецца сустрэча, прымеркаваная да 80-годдзя Генадзя Бураўкіна.

«Перадусім Беларусь» Генадзя Бураўкіна

Будзе прэзентаваная кніга ўспамінаў “Перадусім Беларусь”, што нядаўна выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У імпрэзе возьмуць удзел: старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, паэт Міхась Скобла.

Сваімі ўспамінамі падзеліцца ўдава Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна — Юлія Якаўлеўна, якая таксама завітае на вечарыну памяці Паэта.

Пачатак у 17.00. Уваход вольны

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”