“Перакладчыцкая майстэрня” аб’яўляе набор на новы курс!

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

13 студзеня 2017 года пачынае працу Перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча.

khadanovich-200x300

Перакладчыцкая майстэрня” прапануе заняткі, скіраваныя на:

разуменне спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;

знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;

фармаванне практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.

На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца і пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры “ПрайдзіСвет”, у альманаху Беларускага Калегіюму “Паміж”, а таксама як асобныя кнігі.

Працягласць навучання 20 заняткаў з перыядычнасцю раз на тыдзень.

Андрэй Хадановіч – літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі й шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай, украінскай моваў. Выкладае замежную (французскую) літаратуру ў БДУ.

Заяўкі на навучанне ў “Перакладчыцкая майстрэрні” можна падаваць на адрас info@belcollegium.org

Просьба дадаць да заяўкі кароткі матывацыйны ліст і, пажадана, але не абавязкова – некалькі перакладаў (два- тры вершы або дзве-тры старонкі прозы разам з арыгіналам).

belcollegium.org