Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” ў Нью-Йорку

violet07-acrilyc-on-canvas

Персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай адчыніць 7 чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музей у Нью-Йорку, што месціцца ў будынку Сабора Святога Кірылы Тураўскага ( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Нью-Йорк). Алена прадставіць свае творы з 1979 па 2009 гады.

yelena-tylkina-2008

Алена нарадзілася ў Воршы, Віцебскай вобласці ў 1965 годзе, а сваю першую выставу наладзіла ўжо ў 13 гадоў! Дыплом з адзнакай аб мастацкай адукацыі Алена атрымала ў Беларусі і Расеі. За гады навучаньня Алена працавала ў розных галінах ад алею, акрылу, акварэлі, пастэлі і графікі да фрэскі, скульптуры і партрэтаў.

Кожны з яе твораў – гэта філасафічны, сацыяльны і псіхааналітычны нарыс, сучасны і векаісты, эмацыянальна глыбокі і высокапрафісійны. Алена Тылькіна працуе ў розных стылях жывапісу:, сімвалізм, сюррэалізм, рэалізм, графіці і эроціка.

У 1989 годзе мастачка эмігравала ў ЗША, дзе і жыве цяпер у Ню-Йорку. Алена Тылькіна атрымала медалі і адзнакі за ўклад у мастацкую скарбніцу сусьвету б яе творы знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях краін сьвету.

Беларускі музей шчыра запрашае ўсіх на выставу!

Жадаючыя фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: (646) 234 9240 альбо дасылайце чэкі на адрас: Belarusan Museum 401 Atlantic ave., NY 11217, USA

Тэгі: