Першая КінаСтартап-школа стартавала ў нядзелю

У нядзелю прайшоў першы з серыі трох мітапаў, арганізаваны ТСІБ (Таварыствам спрыяння інавацыйнаму бізнесу) і першай КінаСтартап-школай  пад кіраваннем Андрэя Палупанава.

lcVbRUL8tM0

Першы блок занятку «Відэапрадукт: ад ідэі да ўвасаблення» вёў Андрэй Палупанаў, заснавальнік Кінавучэльні-студыі. Удзельнікі змаглі ў жывую пагутарыць з чытарам і памяняцца ідэямі, азначыць спосабы ўзаемадзеяння  і стварэння асяроддзя для камунікацыі. У секцыі актыўна працавала Вольга Шавела, прадстаўніца ТСІБ.

2TAi2jz_E_g

DZ2kyYCuYLA

Другім спікерам блока «Як зарабіць на відэа ў інтэрнэце» быў Яўген Салановіч —дырэктар MediaCube.Network, кампаніі, якая займаецца лічбавай дыстрыбуцыяй і кіраваннем аўтарскім правам у інтэрнэце.

Trq9ERQip80

Спікер расказаў пра тэндэнцыі развіцця анлайн-медыяў, пра тое, як стварыць медыяпраект пачынаючы ад ідэі, выбару тэматыкі, аўдыторыі, дызайну і заканчваючы прасоўваннем на беларускім і замежных рынках.

uTqIXwRr1JU

VSayoPovNck

Паспяховае правядзенне імпрэзы было забяспечанае чальцамі адміністрацыйнай групы Вольгай Шаргу, Карынай Валабуевай, Вольгай Окрут, Ксеніяй Галубовіч, Юрыем Сямашкам ды іншымі.

Для ўдзелу ў наступных мітапах трэба зарэгістравацца на сайце школы. Удзел бясплатны!

Алесь Кам

Фота – Ksenia Haloobowich