У лістападзе 2015 года быў абвешчаны незвычайны моўна-адукацыйны праект – стварэнне і выданне першага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках «Наш дом / Our Home». Мэтакаманды праекта – выдаць якасную сучасную кнігу, у якой будзе апісана каля 1500 «хатніх» словаў, устойлівых выразаў: назваў прадметаў побыту, гаспадарчых прылад, пакояў, хатніх спраў і інш. Праект атрымаў фінансавую падтрымку звыш 90 чалавек на платформе Talaka.by, што дазволіла дамовіцца з выдавецтвам «Галіяфы» аб выданні 500 асобнікаў слоўніка ўлетку 2016 года.
Водгукі, атрыманыя падчас краўдфандынгавай кампаніі слоўніка на Talaka.by, засведчылі, што слоўнік «Наш дом / Our Home» варты таго, каб пашырыць кола сваіх чытачоў. Каб выдаць не 500, а 1000 асобнікаў кнігі, праект бярэ ўдзел ў конкурсе на www.SocialWeekend.by. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а грошай трэба сабраць удвая менш – 20 мільёнаў.
Цяпер тыя, хто хацеў, але з нейкіх прычын не змог ці не паспеў падтрымаць выданне слоўніка, могуць да 16 сакавіка выразіць сваю падтрымку на maesens.by. Зрабіць гэта можна “лайкам” у “Фэйсбуку”/ “В Контакте” і/або рублём – гл. адпаведна блокі «Идет сбор средств» або «Голос в поддержку» ў правай частцы старонкі. Папярэдне трэба прайсці кароткую працэдуру рэгістрацыі наwww.maesens.by. (Дарэчы, галасаваць можна не толькі за «Наш дом / OurHome», а за любую колькасць праектаў у межах Social Weekend 7 у любой з дзвюх сацсетак).
На дадзены момант для праекта на “Social Weekend 7 / МаеСэнс” сабраныя 1 млн бел. руб. і 127 галасоў. Такім чынам, па колькасці галасоў мы толькі на 25-ым месцы, а, каб прайсці у ¼ фінала конкурса, трэба трэба ўвайсці ў дзясятку! Дэдлайн конкурса ўжо ЗАЎТРА, 16 сакавіка (да канца дня).
КАЛІ ЛАСКА, ПРАГАЛАСУЙЦЕ АБО ФІНАНСАВА ПАДТРЫМАЙЦЕ ГЭТЫ ФАЙНЫ ПРАЕКТ, КАЛІ ВЫ ШЧЭ ГЭТАГА НЕ ЗРАБІЛІ! Да сканчэння 1/8 фінала засталося ўсяго паўтары дні! Збудуйма «Наш дом / Our Home» падвоеным накладам разам!