Стэфан Эрыксан, кіраўнік Шведскай амбасады ў Мінску, расказаў карэспандэнту «Кур’ера» пра тое, што беларускую мову пачаў вывучаць у Пецярбургу у 2005 годзе. Першай настаўніцай мовы шведскага амбасадара стала случчанка Наталля Боева, якая выкладала ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на кафедры ўсходнеславянскіх моваў. Журналісты называюць Эрыксана самым беларускім шведам за бездакорнае валоданне мовай. Менавіта ён пераклаў на шведскую мову творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Напрыканцы мінулага году пасол Швецыі узначаліў клуб беларускамоўных амбасадараў.Тэкст цалкам.