Радасць на тварах гамельчукоў блісне 11 траўня

11 траўня 2011 г. а 14.00 на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны (вул. Кірава 119) ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”.

У праграме імпрэзы:
– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі

У той жа дзень некалькі песняў з праекта прагучаць у суправаджэнні Камернага аркестра Гомельскай абласной філармоніі ў канцэрце “Прэм’еры alla classic”, які адбудзецца ў залі Палаца Румянцавых і Паскевічаў (пачатак у 19.00, кошт квітка – 20 тыс. руб.).

Шчыра запрашаем!

Дадатковая інфармацыя аб праекце: https://vkontakte.ru/club14600502

Тэгі: