Каманда Radio Plato зняла дакументальны фільм пра беларускі гурт Dlina Volny

06.09.2023 Музыка

Dlina Volny – музычны гурт з Менску, які грае ў жанрах нью-вэйва і пост-панка. Стваральнікі фільму, Radio Plato, таксама беларускі праект, вядомы сваімі падкастамі пра лакальную музычную сцэну.


гурт Dlina Volny
Гурт Dlina Volny. Фота: https://www.facebook.com/dlinavolny

Дакументальны фільм здымалі на фоне Лукішскай турмы ў Вільні, дзе знаходзіцца творчы цэнтр Dlina Volny. Аўтары імкнуліся раскрыць мастацкі працэс, перадаць летуценную і таямнічую эстэтыку гурта.

«Рабі сваю справу, не бойся. Гэта пасыл індзі-дакументальнага фільма, які паглыбляецца ў сілу музыкі выклікаць пачуцці, злучаць сэрцы і натхняць на творчасць»кажуць стваральнікі стужкі.

Паглядзець фільм можна па спасылцы.