Радыё Nevermore: магічны шэдэўр і як вытлумачыць невытлумачальнае. Эдгар По і яго Крумкач

Эдгар По — амерыканскі пісьменнік і паэт-чараўнік, які напісаў адзін з самых вядомых вершаў у сусветнай літаратуры. У новым выпуску на сваім канале Андрэй Хадановіч пагаворыць пра геніяльны твор Эдгара По — «Крумкач» і паспрабуе разгадаць загадку верша.


Edhar Po

Асноўнае ў выпуску:

паэт-чараўнік Эдгар По;

цяжкае дзяцінства, творчасць і «прафесійны забойца літаратурных рэпутацый»;

свет меланхоліі і вар’яцтва ў творчасці По;

як напісаць шэдэўр: майстар-клас ад Эдгара По;

цяжкасці перакладу верша «Крумкач» на беларускую мову;

верш «Крумкач» у перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча;

камічная пародыя «Канец «Крумкача», напісаны катом Эдгара По»;

што недагаварыў Эдгар По і загадкавая смерць паэта.