• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.12.2018 | Асоба

Чалавек, які лічыць, што Беларусь магла б быць наперадзе ўсёй Еўропы

Сёння нарадзіўся выдатны беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч, Акадэмік НАН Беларусі, пляменнік аўтара культавага твора “Дзве душы” Радзім Гарэцкі. Спадару Радзіму спаўняецца дзевяноста гадоў!

 Гаўрыла і Максім Гарэцкія

Гаўрыла і Максім Гарэцкія

 

Ён ганарыцца сваім іменем і лічыць яго дастаткова рэдкім

Паводле словаў Радзіма Гарэцкага, “імя Радзім /…/ я амаль не сустракаў цягам усяго свайго жыцця. Але гэта даўняе беларускае імя. І паходзіць яно са старажытных часоў. Жылі калісьці два браты – Радзім і Вятка, прыйшлі на нашы землі з Карпацкіх гор. Радзім застаўся на Сажы, і ад яго пайшло племя радзімічы. А Вятка пайшоў далей і заснаваў племя вяцічы. Я толькі аднойчы сустрэў імя Радзім. Быў у колішняй Чэхаславаччыне геолаг Радзім Кэртнер, але ён быў за мяне намнога старэйшы, і мы не паспелі сустрэцца. /…/ Так што бачыце – я геолаг, і ён геолаг, і мы абодва – Радзімы. Але нядаўна выдавецтва “Тэхналогія”, якім кіруе Зміцер Санько, выдала невялічкі беларускі іменнік, дык там ужо Радзім – ёсць!”.

 

Бацькі спадара Радзіма размаўлялі толькі па беларуску

“Мае бацька й маці, дзе б яны ні жылі, міжсобку размаўлялі толькі па-беларуску. Бацька ўсе лісты пісаў толькі на роднай мове. У яго было такое замілаванне Радзімай! Усё самае лепшае, паводле ягоных словаў, было толькі ў Беларусі, у роднай вёсцы Багацькаўцы. Мяне многія рэчы проста дзівілі. Маці згатуе што-небудзь простае, але смачнае, а бацька есць і захапляецца: “Ах, якая выдатная крупеня! Ну, як у Багацькаўцы!” Вінаграду ніколі не еў. Я пытаюся: “Тата, чаму ты не ясі вінаград, ён жа такі смачны, спажыўны”. “А ён у нас у Багацькаўцы не рос, дык я яго й не люблю!”.

 

У дзяцінстве перажыў шок, калі ўбачыў арыштаванага бацьку

“Памятаю, як маці даведалася, што бацьку затрымалі па дарозе з адпачынку. Выходзіла на вакзал, каб сустрэць, як бацьку прывязуць. І праўда — сустрэла. З мамай былі я, бабуля. Бачым: выходзіць бацька з ахоўнікам. Мама кінулася да яго, ахоўнік турхнуў — ледзь не паляцела. А я крычу: “Тата! Тата!”. Я быў малы, але нешта ўжо кумекаў: адбываецца нешта страшнае. З бацькам нам не далі пагаварыць”.

Радзім Гарэцкі. Фота Яўгена Ерчака

Радзім Гарэцкі. Фота Яўгена Ерчака

 

Паводле легенды бацьку Радзіма Гарэцкага ад расстрэлу выратаваў… Сталін

“Бацьку забіралі пару разоў у Маскву як найбольш “злоснага”. Больш за паўгода зноў прасядзеў у Бутырцы, а потым, ужо тут, прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Але здарылася дзіўная гісторыя. Сам следчы распавядаў, але можа гэта міф. Прыехалі ў Маскву Чарвякоў і Галадзед – нашыя сапраўдныя беларусы, але шчырыя камуністы. І, як гэты казаў, Сталін падпісваў, каго расстраляць, каго не. Праводзіць рукой па спісе, дайшоў да Гаўрылы Іванавіча. А Чарвякоў і Галадзед пачалі бацьку хваліць, бо добра ведалі. Той пытаецца, колькі яму год. “Хутка будзе трыццаць”. Сталін сказаў: “Дык ён яшчэ малады? Ну, няхай нямнога пажыве”. І яму далі 10 гадоў у лагеры”.

 

Ставіў Васіля Быкава на адзін узровень з Янкам Купалам

“Мне блізкі Васіль Быкаў сваёй нязломнай грамадзянскай пазіцыяй барацьбіта за беларускую нацыянальную ідэю — у гэтым ён наш сучасны прарок, як некалі ў адраджэнскі час пачатку стагоддзя быў Янка Купала”.

(Радзім Гарэцкі. Жыццёвы меланж. 2013)

 

Лічыў, што нашым дэмакратычным партыям лягчэй разбураць, чым ствараць

У 1995 годзе спадар Радзім запісаў: “Зноў нашы дэмакраты пасварыліся: БНФ абвінавачвае Партыю згоды (Г. Карпенка) у развале блока і наадварот. На жаль, наша дэмакратыя пакуль што не здольная стварыць нешта станоўчае, моцнае і сталае, ёй лягчэй разбурыць. Амбіцыі вышэй за справу.

(Радзім Гарэцкі. Жыццёвы меланж. 2013)

 

Здзіўляўся вымуштраванасці КДБістаў

“…калі я на пачатку 1990-х гадоў зайшоў у будынак КГБ, у мяне — халадок па спіне. Гэтым жа калідорам бацьку вялі, тут тысячы нашых людзей збівалі, у “амерыканку” кідалі… /…/ А хлопцы там сапраўды вымуштраваныя. Я не ведаю, ці гэта сутнасць у іх такая, ці, як мой дзядзька пісаў пра “дзве душы”, у іх двудушнасць такая. Але вельмі ветліва сустракалі. Мяне яшчэ вельмі ўразіла сцэна ў буфеце, калі я пайшоў трохі перакусіць. Здаровы палкоўнік ці маёр – і бярэ там нейкі салацік, і больш нічога! Бо і ў іх тады грошай не было, як і ў мяне”.

 

Засмучаўся нашай інтэлігенцыяй

“…значна больш інтэлігенцыі з блокаў напужаных маўчальнікаў ці прыстасаванцаў-флюгераў, гатовых служыць любой уладзе, якая цяпер модная. Тут ёсць розныя групы: адных улады прыгрэлі, даўшы добрае месца; другіх адарылі прэміямі ці званнямі; трэціх абяцалі не чапаць і фінансаваць, калі будуць паслухмянымі…”.

(Радзім Гарэцкі. Жыццёвы меланж. 2013)

Радзім Гарэцкі. Фота Зарыны Кандрацьевай

Радзім Гарэцкі. Фота Зарыны Кандрацьевай

 

Лічыў, што пры добрым гаспадаранні Беларусь магла б быць наперадзе Еўропы

“Японія за нас у 20, 30, а можа, і ў 100 разоў больш бедная на карысныя выкапні. Справа не ў іх, а ў эканоміцы, у тых людзях, якія кіруюць краінай. Многія еўрапейскія краіны зусім не маюць карысных выкапняў ці маюць іх вельмі мала — Швейцарыя, Бельгія, Нідэрланды. А людзі там жывуць нашмат лепш, чым мы. /…/ Мы амаль цалкам забяспечваем сябе будаўнічымі матэрыяламі. А спажывецкаю соллю мы можам накарміць цэлы свет! Але да гэтай пары завозім яе з Украіны. Мы багатыя на лекавую мінеральную ваду – ужо збудавана 50 аздараўляльных комплексаў каля свідравінаў. У нашай зямлі ёсць расолы, з якіх пры адпаведнай тэхналогіі можна атрымліваць літый, бром, ёд і г.д. У нас ёсць радовішча жалезнай руды каля Карэлічаў. Там не толькі руда, там ёсць золата, срэбра, мармур і г.д. У нас ёсць бурштын, буры вугаль, гаручыя сланцы, фасфарыты, цэаліты і г.д. Беларусь – багатая краіна. Пры добрым гаспадаранні мы маглі б быць паперадзе ўсёй Еўропы!”.

 

Пашпартыстка запрашала яго на работу ў пашпартны стол запаўняць бланкі

“Вырашыў памяняць пашпарт, бо ў ім скончыліся чыстыя незапоўненыя лісты. У канцы лютага 2010 г. пайшоў да пашпартысткі – трэба запоўніць бланк на дзвюх мовах. Хутка гэта зрабіў. Пашпартыстка здзіўлена: “Цудоўна! У нас это так редко бывает, так как многие не знают, как написать по-белорусски даже свою фамилию. Приглашаю вас к нам на работу заполнять бланки”.

(Радзім Гарэцкі. Жыццёвы меланж. 2013)

Марк Коласаў

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип