У 2010 годзе раман-казка Вольгі Такарчук выйшаў па-беларуску

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2018 год дасталася польскай пісьменніцы Вользе Такарчук.

z23453170V,Olga-Tokarczuk.jpg

У свой час Вольгу Такарчук на беларускую мову перакладала Марына Шода. Раман польскай пісьменніцы  “Правек ды іншыя часы” пабачыў свет у выдавецтве "Логвінаў" у 2010 годзе. Пра гэтую кнігу пісала для нашага сайта Ганна Янкута:

Раман “Правек ды іншыя часы” псіхатэрапеўткі паводле адукацыі і паслядоўніцы Юнга Вольгі Такарчук — гэта раман-казка, у якім рэальнае жыццё людзей непарыўна звязанае з міфічным. Міф робіцца тут інструментам для заглыблення ва ўнутраны свет чалавека і дапамагае даследаваць навакольную рэчаіснасць, гэта пісьменніцкі інструмент і адзін з герояў твора, частка ўніверсуму, у якім існуюць жыхары Правеку, і сама аснова іх жыцця. “Правек ды іншыя часы” — даследаванне малой, сямейнай гісторыі на фоне гісторыі вялікай.


З урыўкам гэтага рамана можна пазнаёміцца на сайце часопіса "Прайдзісвет".