Рамансы ды вершы ў Салоне панны Вальжыны

03.02.2012 Афіша

Найяснейшыя пані і панове!

Маем запрасіць вас на Салон да панны Вальжыны, што ў Дому Ваньковічаў адбыцца мусіць дня 4-га месяца лютага гадзіне а 16-й.

Забавы выкшталцоныя шляхетныя на вас чакаюць:
1) музычныя рэчы славутых нашых кампазытараў з родаў Агінскіх ды Радзівілаў дуэтам граныя,
2) рамансы ды вершы, а таксама шпэктакль у нашым хатнім тэатрыку пастаўлены
ў гонар усім нам вядомай асобы, якую ўшанавацьмем!

Зьявіцца належыць на вуліцу Валосскую (Інтэрнацыянальная), 33А ў строі вечаровым (пальчаткі мець не абавязкова).

Ахвяруем на музэй шляхецкай культуры – па 5 тыс. (музейны квіток).

Падрабязнасьці можна спраўдзіць, як дашлеце цыдулку да яснавяльможнага пана Зьмітра: +375 29 7550370 або https://vk.com/event34893494