Пра раптоўную смерць краязнаўцы паведамілі ў мясцовай краязнаўчай суполцы Пінску ў Facebook. Яму было ўсяго 52 гады.
Эдуард Злобін. Фота з Facebook.
Эдуард Злобін скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, але ўсё яго свядомае грамадскае і навуковае жыццё было звязана з Пінскам і Палессем.
Ён быў аўтарам шматлікіх артыкулаў па гісторыі Пінска і Піншчыны, сярод іншага быў адным са складальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Пінскі раён».
Акрамя таго, ён займаўся правядзеннем экскурсій, прыкладаў шмат намаганняў па абароне гістарычнай спадчыны горада і рэгіёна. Злобін быў без перабольшання адной з ключавых фігур у краязнаўчай супольнасці Палесся.