Стаў вядомы расклад мерапрыемстваў на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы з удзелам Альгерда Бахарэвіча

Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка, дзе беларускаму пісьменніку будзе ўручана прэстыжная прэмія еўрапейскага паразумення за раман «Сабакі Еўропы».

Aĺhierd Bacharevič Альгерд Бахарэвіч

«Да Ляйпцыгскай міжнароднай кніжнай выставы застаецца ўсяго тры тыдні. Праграма ўжо апублікаваная. Усіх, хто зьбіраецца на кірмаш або будзе паблізу — запрашаю на імпрэзы з маім удзелам», — напісаў Альгерд Бахарэвіч.

Расклад мерапрыемстваў з удзелам Альгерда Бахарэвіча

Afiša

26 сакавіка

19.00 — урачыстае адкрыццё выставы і цырымонія ўручэння Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення ў гарадской канцэртнай залі Гевандхаус (Gewandhaus). Уваход па запрашэннях.

27 сакавіка

10.45 — Europas Hunde. Размова літаратурнага крытыка Зігліндэ Гайзэль з Альгердам Бахарэвічам. Cafe Europa, Messegelände / Halle 4, Stand E401

19.00 — Zeitgeschichtliches Forum Leipzig. Размова пра «Сабакаў Еўропы». Зігліндэ Гайзэль размаўляе з аўтарам рамана і з перакладчыкам Томасам Вайлерам.

28 сакавіка

10.30 — Размова з ARD, ZDF, 3sat Literaturbühne, Maske пра раман «Сабакі Еўропы». Messegelände, Glashalle, Ebene 1, Stand 01

19.00 — прэзентацыя новых кніг edition.fototapeta, з удзелам Андрэаса Ростэка, Альгерда Бахарэвіча, Юлі Цімафеевай, Інга Пэтца, Тацяны Арцімовіч. Прэзентацыя кнігі Інга Пэтца пра Беларусь «Rasender Stillstand». Дыскусія. Кінатэатр UT Connewitz.

29 сакавіка

16.00 — Europas Hunde. Размова пра раман «Сабакі Еўропы» з удзелам Альгерда Бахарэвіча і Томаса Вайлера. Мадэратар Томас Хуміч. Messegelände, ÜBERSETZUNGSZENTRUM Halle 4, Stand Nr. C403