• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2016 | Адукацыя

Распачаты набор на «Летнік асабістай эфектыўнасці» для абітурыентаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат 17-20 гадоў весела і карысна правесці цэлы тыдзень у сядзібе недалёка ад Брэста.

letnik_afisha

Тут вопытныя эксперты арганізуюць для ўдзельнікаў практычныя трэнінгі, навучальныя гульні і цікавыя прэзентацыі, а па вечарах пасля адукацыйнай часткі гасцей чакае культурная праграма: забавы і экскурсіі (у Воўчын, Грымячу).

«Многія маладыя людзі ў Брэсце пасля паступлення ва ўніверсітэт сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з адаптацыяй да новых умоў жыцця: неабходнасцю самастойна фарміраваць свой бюджэт, планаваць выдаткі, цікава бавіць вольны час, — кажа кіраўнік праекта Алена Каховіч. — Нашы курсы дапамогуць хутчэй прызвычаіцца да «дарослага» жыцця, навучаць правільна кіраваць асабістымі рэсурсамі (час, грошы, здароўе), ставіць мэты і дасягаць іх у паўсядзённым жыцці і вучобе».

Летнік у Залессі ідэальны для абітурыентаў і студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць жыць лепш, весялей і больш паспяхова.

Удзельнікі тут не толькі выдатна і інтэлектуальна правядуць шэсць дзён на прыродзе, але і набудуць новых сяброў, навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць і самаарганізацыю.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Брэста, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.

Каб патрапіць на летнік, трэба запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы http://goo.gl/forms/reNeZxjSRz2mRnaG2 да 27 ліпеня.

Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў «Летніку» будзе адабрана 30 чалавек. Адбор будзе праводзіцца на падставе анкет-заявак і індывідуальнага сумоўя.

Праграма трэнінгаў:

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-мэнэджмент;
  • хатняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць НДА Брэста.

Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.

Калі: 6-15 жніўня.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Брэста.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

Задаць пытанне арганізатарам, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў суполцы «Летнік асабістай эфектыўнасці» або напісаўшы на эл. пошту [email protected].

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип