5 чэрвеня 1938 года быў расстраляны Юрка Лістапад – адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання

05.06.2022 Гісторыя

Кароткую біяграфію дзеяча публікуе гістарычная старонка ў Facebook «Дрэва жыцця».


286274396_1427898254324943_6924141121214742649_n.jpg

Настаўнічаў на Случчыне і ў Слуцку. У 1918 годзе ў Менску скончыў 1-я Беларускія педагагічныя курсы, адзначаўся педагагічнай радай курсаў за добрае валоданне беларускай мовай і веданне гісторыі Беларусі. Яго выпускны твор «Слуцкае вяселле» Язэп Лёсік надрукаваў у мінскай газеце «Беларусь» у маі 1920 года.

Увосень 1919 года накіраваны Беларускай школьнай радай Міншчыны школьным інструктарам у Слуцкі павет, дзе з дапамогай Андрэя Бараноўскага і іншых актывістаў стварыў восем беларускіх школ.

У 1922 вярнуўся ў Слуцк. Настаўнічаў, у 1923–1925 гадах працаваў выкладчыкам беларусазнаўства на Слуцкіх агульнаадукацыйных педагагічных курсах, дзе блізка сышоўся з Якубам Коласам.

5 чэрвеня 1938 г. у сібірскім канцлагеры яго расстралялі.