Размова Дзяніса Раманюка з Тацянай Сапач напярэдадні здарэння

На дзявяты дзень пасля смерці маёй маці, за шэсць дзён да страшнага здарэньня, прагучаў званок ад Таццяны Дубавец (Сапач).

img_9890_080706

Яна ад сябе і Сяргея Дубаўца выказвала спачуванне з нагоды смерці маёй маці. А пасля распавяла, што яны сталі: “бабай Таняй дзедам Сярожай” якраз едуць у адведкі, філасофскі дадала: “бачыце, Дзёнечка – нехта адыходзіць, а нехта нараджаецца”.

rw_070701-0041

Тады, для мяне, гэта прагучала як думкі, якімі Таццяна хоча супакоіць мяне. Але магчыма гэта была прадчуваньне.

rw_070701-0011